Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Расію

26 декабря 2017

Самалёт Кіраўніка дзяржавы менш чым гадзіну таму вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аляксандр Лукашэнка сёння ў Маскве прыме ўдзел у нефармальным саміце СНД. На парадку дня - падвядзенне вынікаў расійскага старшынства ў Садружнасці і абмен меркаваннямі па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.