Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Расію

3 апреля 2017

Раніцай борт № 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Санкт-Пецярбургу сёння пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць комплекс пытанняў па развіцці беларуска-расійскіх адносін. Акцэнт будзе зроблены на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, праблематыцы ў гэтых сферах і ўзаемадзеянні ў інтэграцыйных фарматах. Крыху больш чым гадзіну таму самалёт Кіраўніка беларускай дзяржавы прызямліўся ў аэрапорце Пулкава. Падрабязнасці рабочага візіту ў нашым наступным выпуску.