Перспектывы рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

20 марта 2023

Прэзідэнт правёў сустрэчу з кіраўніком Калмыкіі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў актывізацыю кантактаў  Мінска і Элісты, але сапраўдны прарыў, паводле слоў Прэзідэнта, яшчэ наперадзе. Нягледзячы на адлегласць (Беларусь і Калмыкію падзяляе каля 2 тыс. км) гэтыя народы аб'ядноўвае агульная гісторыя і культура. Так, напрыклад, Брэсцкую крэпасць абаранялі ў тым ліку калмыцкія воіны.

Стваральная праца - той падмурак, на якім будуецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. За мінулы год наш экспарт у Калмыкію перавысіў 1 млн долараў. Патэнцыял значна большы. Неабходна сфарміраваць сур'ёзны партфель заказаў.

Ад лагістыкі, гандлю, авіязносін і стварэння гандлёвага дома Беларусі ў Элісце да патрыятычнага выхавання моладзі, арганізацыі спартыўных спаборніцтваў, развіцця турызму. Актывізаваць супрацоўніцтва настроены сур'ёзна. Калмыкія гатовая падзяліцца напрацоўкамі ў галіне генетыкі ў жывёлагадоўлі. У Беларусі асаблівая цікавасць да сельгастэхнікі.