Прэзідэнт Беларусі і намеснік Генеральнага сакратара ААН абмеркавалі барацьбу з тэрарызмам

4 сентября 2019

Тэрарысты навучыліся прыстасоўвацца і дзейнічаць пры дапамозе высокіх тэхналогій, і даць ім адпор - задача сусветнай супольнасці нумар адзін. Аб гэтым у Палацы Незалежнасці гаварылі Кіраўнік дзяржавы і намеснік Генеральнага сакратара ААН Уладзімір Варанкоў. 

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нават ядзерная зброя ў параўнанні з лічбавымі магчымасцямі тэрарыстычных груповак не настолькі небяспечная. Бо сёння ў свеце дзейнічае прыкладна 30 тысяч экстрэмісцкіх сайтаў, праз даркнет - інтэрнэт, які ніяк не рэгулюецца законам, злачынцы прадаюць цэлыя склады зброі, цяжкую бронетэхніку і нават людзей. І, каб спыніць чуму 21 стагоддзя ад распаўсюджання, дзейнічаць неабходна разам. У сваю чаргу Уладзімір Варанкоў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за такі важны і моцны сігнал міжнароднай супольнасці. Так дыпламат ацаніў прамову Прэзідэнта падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам напярэдадні. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.