Браслаўскія азёры - альтэрнатыва марскому ўзбярэжжу

7 июня 2020
Як за апошнія гады змяніўся Браслаў і колькі каштуе азёрная альтэрнатыва марскому ўзбярэжжу? Зараз даведаемся.

Пачынаем мы гэты рэпартаж трохі незвычайна. Наша здымачная група ўжо выехала з Макаёнка, 9 - і мы адпраўляемся ў вельмі цікавае падарожжа. Усім ужо зразумела, што адпачыць дзесьці за мяжой сёлета будзе складана, але і ў нас у краіне ёсць цікавыя месцы, дзе, я ўпэўненая, многія яшчэ ніколі не былі. 

І ў спісе самых маляўнічых беларускіх курортаў дзесьці наверсе стаіць Браслаў. І там можна знайсці самыя розныя варыянты адпачынку і на любы бюджэт. Ад недарагіх варыянтаў на турыстычных стаянках і кемпінгах і да эксклюзіўнага адпачынку ў прыватных сядзібах. Ад Мінска да Браслава - 250 кіламетраў. Мы даедзем амаль да мяжы з Латвіяй. Бяром вас з сабою.

Першае - гэта пражыванне. Пойдзем паглядзім цэны ў гасцініцы на галоўнай плошчы. Ад 14 рублёў у аднамесным нумары. У цэлым цэны даступныя, але мы паглядзім і іншыя варыянты размяшчэння.

На думку экспертаў, лета-2020 абяцае быць незвычайным сезонам для ўнутранага турызму. А ці гатовы Браслаў да наплыву беларусаў, мы спыталі ў Аляксандра Баданіна, старшыні райвыканкама (відэа).