Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з паслом Таджыкістана

3 июня 2019

У Беларусі рыхтуюцца да афіцыйнага візіту прэзідэнта Таджыкістана. Чакаецца, ён адбудзецца напярэдадні закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Эмамалі Рахмон прыляціць у Мінск на некалькі дзён па асабістым запрашэнні Кіраўніка беларускай дзяржавы. Парадак гэтага візіту і ў цэлым развіццё двухбаковых адносін абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці  з паслом гэтай сярэднеазіяцкай рэспублікі ў Беларусі. Летась тавараабарот паміж краінамі трохі скараціўся і склаў каля 37,5 мільёна долараў. Нягледзячы на невялікае паніжэнне Беларусь па-ранейшаму ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Таджыкістана. Павелічэнне лічбы ўзаемнага гандлю абяцаюць праекты, пазначаныя ў дарожнай карце дзвюх краін, разлічанай да 2020 года. 

Пунктам росту бакі завуць прадукцыю з высокай дададзенай вартасцю. У прыярытэце таксама сферы машынабудавання і вытворчай кааперацыі, сельскай гаспадаркі. Так, у Таджыкістане працуюць прадстаўніцтвы больш як паўтара дзясятка беларускіх брэндаў: МТЗ, МАЗ, "Амкадор", БелАЗ, Гомсельмаш. Увосень гэтага года чакаецца, што ўвядуць у эксплуатацыю сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы малака. У перспектыве і запуск мясаперапрацоўчага завода.