Прэзідэнт Беларусі 25-27 красавіка ажыццявіць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку

24 апреля 2019

Прэзідэнт Беларусі  ажыццявіць  рабочы візіт  у Кітайскую Народную Рэспубліку. 25-27 красавіка  Аляксандр Лукашэнка  прыме ўдзел у другім форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне.  Акрамя таго,  на палях дадзенага мерапрыемства  Кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Прымаючы ўдзел у рабоце саміту, Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку   па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы,  паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы  з акцэнтам на стварэнне раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.  Запланавана таксама сустрэча Кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР  Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць  рэалізацыю найбольш  значных сумесных праектаў,  а таксама  развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва  і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння  ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай,  гуманітарнай і іншых сферах.  Адбудуцца, як плануецца, і іншыя перамовы з замежнымі лідарамі.