Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна з днём нараджэння

15 июня 2015

За апошні час нам удалося значна прасунуць адносіны паміж нашымі краінамі ў духу ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, заснаванага на агульнасці поглядаў, інтарэсаў і чалавечых каштоўнасцяў, адзначыў у сваім віншаванні Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні і развіцці сяброўства, а таксама супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.