Віншаванне жыхарам і гасцям Наваполацка з 60-годдзем горада

9 июня 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў і гасцей Наваполацка з 60-годдзем з дня стварэння горада.

"За гэтыя гады невялікі моладзевы пасёлак дзякуючы карпатлівай і сумленнай працы жыхароў ператварыўся ў буйны прамысловы і культурны цэнтр, які валодае магутным эканамічным і інтэлектуальным патэнцыялам. Яго гісторыя добрымі справамі ўжо запісаная ў гісторыю незалежнай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырую падзяку ўсім, хто ствараў горад і дынамічна развівае яго сёння. "Наваполацк за сваю кароткую гісторыю ўжо паспеў выхаваць працоўныя дынастыі, падрыхтаваць алімпійскіх чэмпіёнаў, раскрыць таленты вядомых дзеячаў культуры і мастацтва. Неацэнны яго ўклад і ў эканамічную бяспеку краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Любіце свой горад, з павагай стаўцеся да яго мінулага і стварайце сучаснасць. Хай і далей гісторыя Наваполацка складаецца з вашых добрых спраў і працоўных рашэнняў", - пажадаў Прэзідэнт жыхарам горада.