Віншаванне суайчыннікам са Святам працы

1 мая 2015

Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.

Паводле традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як знак салідарнасці працаўнікоў.

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі агрэсарамі мы выказваем сардэчную ўдзячнасць ветэранам, працоўным калектывам, якія адрадзілі нашу краіну ў пасляваенны час. Іх эстафету прадаўжаюць новыя пакаленні, якія карпатлівай і плённай працай умацоўваюць нашу родную Беларусь, памнажаючы яе нацыянальнае багацце.

Працавітасць беларускага народа служыць надзейным фундаментам дабрабыту дзяржавы. Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Хай гэта свята прыйдзе ў кожны дом, прынясе з сабой мір і дабро. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка