Віншаванне з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 февраля 2016

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята з'яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана баранілі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і гарантавалі надзейную бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія годна супрацьстаялі міжнароднаму тэрарызму.

У цяперашнім становішчы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбнай палітыкі пры няўхільнай рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. Гарантам абароны краіны ад патэнцыяльнага агрэсара з'яўляюцца сучасныя Узброеныя Сілы, а таксама іншыя войскі і воінскія фарміраванні. Наяўнасць у Беларусі магутнай арміі не дазваляе нікому размаўляць з намі з пазіцыі сілы.

Зычу ўсім моцнага здароўя, міру, дабра і новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка