Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 июля 2016

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

"Сёлета мы адзначаем юбілей - 25-годдзе суверэнітэту нашай дзяржавы. Гэта свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату пра людзей, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і шматвектарнай знешняй палітыкі.

Лёсавызначальнае значэнне для нашага народа мае 3 ліпеня - дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў. Падчас усенароднага волевыяўлення гэта дата стала і Днём Рэспублікі. Сёння мы паводле традыцыі аддаем даніну павагі і памяці загінуўшым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.

За гады незалежнасці Беларусь дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Яна стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць годную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей", - гаворыцца ў віншаванні.

Перакананы, разам мы паспяхова прадоўжым рух па шляху тварэння і дынамічнага развіцця роднай Айчыны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.

З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка