Тысячы жыхароў Малі незадаволены ўмяшаннем Захаду ва ўнутраныя справы краіны

30 октября 2021
Тысячы жыхароў Малі выйшлі на акцыю пратэсту супраць умяшання ва ўнутраныя справы краіны. Людзі незадаволены націскам Францыі на палітычнае жыццё дзяржавы. Грамадзяне прайшлі маршам па цэнтры Бамако, трымаючы ў руках транспаранты і выкрыкваючы лозунгі. Асабліва агрэсіўныя  спальвалі флагі Францыі. 

Пятая рэспубліка яшчэ з мінулага стагоддзя захоўвае пэўны кантроль над былымі калоніямі. Так, у жніўні 2014 Францыя пачала ў Малі антытэрарыстычную аперацыю "Бархан". Зараз жа, калі трымаць кантроль над краінай стала цяжэй, Парыж пачаў вывад сваіх войскаў. З 5100 французскіх вайскоўцаў застануцца толькі 3000.