Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага

13 мая 2018

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад'емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераічнасцю. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі.

Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, па сілах зрабіць Айчыну квітнеючай. Радасна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае найноўшую гісторыю нашай краіны, з гонарам працягваючы славутыя традыцыі мінулага.

Герб, флаг і гімн - гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне.

У гэты знамянальны дзень сардэчна жадаю вам, дарагія суграмадзяне, шчасця, невычарпальнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў на карысць любімай Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка