Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі наведаў Брэсцкую крэпасць

26 марта 2021
Калі, як кажуць, "хлеб усяму галава", то памяць - гэта тое, што робіць нас мудрымі і засцерагае ад памылак. Беларусы ніколі не здраджвалі і не перапісвалі сваёй гісторыі. Маштабная акцыя, якая прайшла ў гэтыя дні па ўсёй краіне, як даніна павагі ўсім тым, хто нявінна склаў свае галовы  або цаной уласнага жыцця абараніў свабоду і незалежнасць краіны. Менавіта гэтыя якасці выклікаюць асаблівую павагу і ў нашых сапраўдных сяброў. Пра гэта гаварыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі, наведваючы сёння Брэсцкую крэпасць. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі ваявалі больш чым 600 тыс. казахаў. Брэсцкая крэпасць стала сімвалам гераічнасці і нязломнасці духу братэрскіх народаў.