Віншаванне з 80-годдзем з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета

23 мая 2013
Калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з 80-годдзем з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Ваш тэатр - наш гонар і сапраўдны нацыянальны здабытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і нязгасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу.

Сёння, як і дзесяцігоддзі таму, Вялікі тэатр захоўвае адданасць высокім эстэтычным ідэалам акадэмічнага мастацтва і ў той жа час застаецца надзвычай сучасным, адкрытым для смелых эксперыментаў і наватарскіх мастацкіх рашэнняў. Выдатная плеяда праслаўленых артыстаў і маладых талентаў паспяхова вырашае самыя складаныя творчыя задачы.

Упэўнены, што калектыў вашага тэатра і ў далейшым будзе плённа служыць беларускай культуры, узбагачаючы яе скарбніцу бліскучымі прэм'ерамі і запальваючы новыя зоркі.

У гэты святочны дзень жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабра.

Аляксандр Лукашэнка