Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду

15 августа 2018

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Рама Натха Кавінда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

У віншаванні адзначаецца, што за апошнія дзесяцігоддзі Індыя дэманструе значныя тэмпы развіцця эканомікі, інфраструктуры, тэхналогій, адукацыі і навукі.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-індыйскія дружалюбныя адносіны будуць і надалей паступальна пашырацца.