Віншаванне Прэзідэнту Латвійскай Рэспублікі Раймандсу Веёнісу

18 ноября 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Раймандса Веёніса з нацыянальным святам - 99-й гадавінай абвяшчэння гэтай краіны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў канструктыўны характар добрасуседскіх беларуска-латвійскіх адносін, якія грунтуюцца на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае актыўнае развіццё супрацоўніцтва ў двухбаковым і агульнаеўрапейскім кірунках у інтарэсах жыхароў дзвюх краін, бяспекі і дабрабыту ў рэгіёне.