Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Афганістан

19 августа 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

"З кожным годам роля суверэннага Афганістана на міжнароднай арэне прыкметна ўзмацняецца, адзначаюцца істотныя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Прыемна, што на гэтым фоне беларуска-афганскія адносіны паступова развіваюцца, паспяхова паглыбляецца двухбаковае супрацоўніцтва па шматлікіх кірунках", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, абапіраючыся на існуючы пазітыўны вопыт узаемадзеяння ў розных галінах, Беларусь і Афганістан змогуць і ў далейшым пашыраць сувязі на карысць сваіх народаў.