Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан

14 августа 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна і народ гэтай краіны з 70-й гадавінай Дня Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што суверэннасць - галоўная аснова паспяховага і плённага эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця дзяржавы.

"Мы з'яўляемся сведкамі няспыннага пераўтварэння і росту вашай краіны з моманту набыцця самастойнасці. Сёння Пакістан - дзяржава з дынамічнай эканомікай, якая актыўна пашырае міжнародныя кантакты, развівае прамысловасць, мадэрнізуе і будуе гарады. Прыемна адзначыць, што дзякуючы нашым сумесным намаганням беларуска-пакістанскае супрацоўніцтва ў розных сферах паступова ўмацоўваецца", - гаворыцца ў віншаванні.