Віншаванне прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет

23 июля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха Саіда Хусейна Халіла аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём рэвалюцыі.

"Упэўнены, што створаныя за апошнія гады ўмовы для плённага супрацоўніцтва дазволяць дасягнуць новых поспехаў у палітычнай сферы, гандлі, прамысловасці, навуцы, культуры, турызме і іншых галінах на карысць абодвух народаў, а таксама ў мэтах забеспячэння міру, стабільнасці і прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.