Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

1 февраля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з дзесяцігоддзем са дня інтранізацыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што служэнне Патрыярха Кірыла як прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы і бачнага грамадскага дзеяча, які радзее за духоўна-маральнае адраджэнне грамадства, развіццё культуры, прасоўванне міру і рашэнне найскладанейшых праблем сучаснасці, з'яўляецца прыкладам сапраўднага гуманізму.

"Вы з асаблівай увагай і клопатам ставіцеся да Беларусі, духоўна падтрымліваеце вернікаў, выяўляеце шчырую зацікаўленасць у дабрабыце нашай Айчыны. Мы ўдзячныя за намаганні, якія Вы прыкладаеце па гарманізацыі міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін у блізкім і далёкім замежжы", - гаворыцца ў віншаванні.