Віншаванне народнай артыстцы СССР Эліне Быстрыцкай

4 апреля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Эліну Быстрыцкую.

"Вы сыгралі мноства выдатных роляў, якія сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа і тэатральнага мастацтва. Дзякуючы гарманічнаму спалучэнню таленту, прафесійнага майстэрства, прыгажосці і абаяння Вы заслужылі прызнанне і вялізную любоў гледачоў не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць і высока цэняць творчасць артысткі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб яна сваёй плённай дзейнасцю і надалей дарыла ўдзячным прыхільнікам радасць і добры настрой.