Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Валянціне Талызінай

22 января 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Валянціну Талызіну.

"Яркі талент і выключная індывідуальнасць дазволілі вам стварыць дзіўныя мастацкія вобразы, якія палюбіліся мільёнам гледачоў. Кожная ваша роля - гэта спалучэнне неверагоднай энергіі, жаноцкасці і багатага ўнутранага свету", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматлікія паклоннікі Валянціны Талызінай у Беларусі цэняць яе бездакорнае акцёрскае майстэрства і нязменную адданасць высокім ідэалам служэння мастацтву.