Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Мансурам Азамам

6 апреля 2018

Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора абмеркаваў на сустрэчы з міністрам па справах Палаца Прэзідэнта Сірыйскай Рэспублікі. Падчас перамоў асаблівая ўвага была нададзена перспектывам мірнага развіцця Сірыі.

Мансур Азам распавёў пра цяперашнюю няпростую сітуацыю ў краіне і перадаў беларускаму лідару пасланне ад Башара Асада. У ім - падзяка за канструктыўную пазіцыю Беларусі. Наша краіна адправіла некалькі партый гуманітарных грузаў, а сірыйскія дзеці прыязджаюць да нас на адпачынак і аздараўленне. Аляксандр Лукашэнка выказаў гатовасць дапамагчы сірыйскаму народу ў мірным будаўніцтве і рэалізацыі сумесных праектаў.