Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Тамаш Аян узнагароджаны медалем НАК "За выбітныя заслугі"

23 марта 2016

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамашам Аянам.

Бакі абмяняліся меркаваннямі па магчымых кірунках супрацоўніцтва. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, наша краіна гатовая прыняць профільныя чэмпіянаты любога ўзроўню. У прыватнасці, Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі ініцыюе правядзенне ў 2019 годзе чэмпіянату свету сярод мужчын і жанчын - ліцэнзійны турнір перад XXXII летнімі Алімпійскімі гульнямі - 2020 у Токіа.

Падчас гутаркі Тамаш Аян прапанаваў правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю па пытаннях барацьбы з допінгам - яна мяркуе ўдзел прадстаўнікоў каля двухсот краін. Папярэдняя дата - красавік наступнага года. Аляксандр Лукашэнка з падзякай прыняў гэтую прапанову і засведчыў Тамаша Аяна, што Беларусь не толькі робіць, але і працягне рабіць усё магчымае для падтрымання ініцыятыў па барацьбе з допінгам.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы за асабісты ўклад у развіццё алімпійскага руху і папулярызацыю спорту сёння першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў уручыў Тамашу Аяну медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта "За выбітныя заслугі". У сваю чаргу кіраўнік Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі падзякаваў беларускаму боку за добрую арганізацыю сустрэчы і запэўніў у далейшым супрацоўніцтве па рэалізацыі разнастайных праектаў.