Перагаворны дзень у фармаце адзін на адзін

30 марта 2017

У Палацы імя Агусхана палітыкі пачалі перагаворны дзень з фармату адзін на адзін. Узаемаадносіны дзвюх краін развіваюцца на трывалым эканамічным падмурку. У перспектыве Беларусь і Туркменістан могуць істотна нарасціць узаемны тавараабарот. Зараз гэтая лічба наблізілася да адзнакі 300 мільёнаў долараў. Пацверджаннем поўнамаштабнага дыялогу дзвюх краін служыць і грандыёзны праект - Гарлыкскі горна-ўзбагачальны камбінат. Для Туркменістана гэта азначае тое, што створаная новая галіна прамысловасці. Гарлыкскі горна-ўзбагачальны камбінат - знакавы аб'ект і для беларусаў. Праект іміджавы. Пра нас па ім будуць судзіць ва ўсёй Цэнтральнай Азіі. Зрэшты, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатовая дзяліцца з Туркменістанам вопытам у самых розных галінах.

Пасля гутаркі тэт-а-тэт да палітыкаў далучыліся дэлегацыі. Нямала гаварылі пра лагістыку. Многія краіны ўбачылі ў Туркменістане своеасаблівы плацдарм, адкуль можна гандляваць з буйнымі рэгіёнамі, пастаўляючы тавары ў тым ліку ў Іран,. Пакістан, Індыю і арабскія краіны.Таму Беларусь гатовая забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі, каб арганізаваць пастаўкі ў Еўропу. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.