Адкрытая размова А. Лукашэнкі з рэпарцёрамі і медыйнымі персонамі, спартсменамі. Адказы атрымалі ўсе

10 августа 2020
Нават надвор'е не перашкодзіла адкрытай размове Аляксандра Лукашэнкі  з рэпарцёрамі і медыйнымі персонамі, спартсменамі, якія чакалі Кіраўніка дзяржавы на выхадзе з выбарчага ўчастка. Адказы атрымалі ўсе - лес рук не спыняўся нават, калі пачаўся дождж. Многія адказы суправаджаліся апладысментамі. Ход электаральнай кампаніі, сітуацыя ў краіне, эканамічныя наступствы пандэміі, развіццё адносін у інтэграцыйных структурах, інфармацыйны фон выбараў, нават гарачая пара жніва – усе гэтыя тэмы прагучалі. Аляксандр Лукашэнка не бачыць падстаў для нейкага супрацьборства ў Беларусі пасля галасавання. Пры гэтым правакацыям будзе дадзены адназначны адпор. Некаторыя СМІ спрабавалі хайпаваць на палітычнай кампаніі. 

Шмат пытанняў аб электаральнай кампаніі

Але цікавіла журналістаў і знешняя палітыка, пытанні інтэграцыйнага будаўніцтва, а таксама аспекты беларуска-расійскіх адносін.  

Прэзідэнт каля гадзіны адказваў на пытанні

 І пасля завяршэння прэс-канферэнцыі працягнуў пад парасонам размаўляць і далей пад выбліскі нават не фотакамер, а тэлефонаў.


Тэгі:

#Выборы 2020