Прэзідэнт сустрэўся з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС

21 ноября 2016

Такую вялікую групу еўрапейскіх функцыянераў у нашай краіне прымаюць упершыню. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Беларусь не выбірае паміж Захадам або Усходам. Дзяржава праводзіць узважаную палітыку: унутраную і знешнюю.

Камітэт па палітыцы і бяспецы з'яўляецца ключавым у падрыхтоўцы і ўзгадненні рашэнняў Савета Еўрасаюза. Ён складаецца з пастаянных прадстаўнікоў 28 краін - членаў ЕС у рангу паслоў. Пазіцыя камітэта стала вызначальнай пры прыняцці рашэння аб адмене абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі ў пачатку года. Гутарылі паслы ЕС з Кіраўніком дзяржавы каля 2 гадзін у рэжыме адкрытага дыялогу. Гаворка ішла аб магчымасцях для інвестараў і сітуацыі ў рэгіёне. Гаворачы аб глабальных трэндах у сусветнай палітыцы, Прэзідэнт канстатаваў, што беларусы з трывогай сочаць за нарастаннем антаганізму паміж Захадам і Усходам.

Уолтар Стывенс, старшыня Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС: "Дазвольце мне ад імя ўсёй дэлегацыі сказаць, што мы вітаем пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах з Беларуссю. Мы сапраўды суседзі. Беларусь мяжуе з трыма краінамі ЕС, вы з'яўляецеся вельмі важным членам "Усходняга партнёрства". Мы хацелі б далей развіваць адносіны з Беларуссю. Хацеў бы падзякаваць за тое, што ваша краіна стала перагаворнай пляцоўкай ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. Мы цэнім тое, што Беларусь прыняла каля 200 тысяч украінскіх мігрантаў і бежанцаў. Лічым, што поўная рэалізацыя мінскіх пагадненняў з'яўляецца ключавой умовай для нармалізацыі сітуацыі ва Украіне".