Арлоўская вобласць - адзін з самых надзейных і перспектыўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі

25 марта 2016

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Вадзімам Патомскім. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на эканамічнае падабенства Беларусі і Арлоўскай вобласці. Ёсць добрыя перспектывы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, машынабудаванні і будаўніцтве. Беларусь гатова пастаўляць увесь набор сельгастэхнікі. А для беларускіх аграрыяў цікавы вопыт Арлоўскай вобласці па развіцці свінагадоўлі. Беларускі бок гатовы да рэалізацыі інфраструктурных праектаў. А каб паскорыць працэс у Арлоўскай вобласці, адкрыецца беларускае прадстаўніцтва, а ў нашай краіне - Арлоўскай вобласці.

Губернатар прапанаваў стварыць у Арлоўскай вобласці буйны лагістычны цэнтр для беларускай прадукцыі. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва, у якой вызначаць тэрміны рэалізацыі сумесных праектаў.