Аляксандр Лукашэнка: Работа дзяржорганаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей

16 марта 2016

Работа дзяржорганаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей. Гэтага напярэдадні запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сфер. Кіраўніку дзяржавы далажылі наконт стану рынку працы, наконт перспектыў павышэння пенсій, наконт дзіцячых дапамог і своечасовых выплат зарплаты. Прэзідэнт асабліва пацікавіўся ходам абмеркавання варыянтаў пенсіённай рэформы і прапановамі, якія паступаюць ад людзей і працоўных калектываў па гэтай тэме. З улікам маючых адбыцца ператварэнняў плануецца стварыць не менш за 50 тысяч рабочых месцаў. Акрамя гэтага, Міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын далажыў Прэзідэнту аб даходах і расходах бюджэту краіны за першыя месяцы года. Кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў.