"Не дадзім Еўропе змерзнуць!" - Лукашэнка сячэ дровы з клопатам пра суседзяў

14 сентября 2022
Самая нечаканая і рэзанансная навіна дня. Ведаючы пра будучы  звышнасычаны парадак дня кіраўніка дзяржавы, яркіх падзей мы сёння не чакалі. Але памыліліся. Не тое жарт, не тое тролінг ад Прэзідэнта ўварваўся ў інфармацыйны топ серады і літаральна, як гаворыцца, парваў інтэрнэт. А справа вось у чым. Накіроўваючыся на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Прэзідэнт на паўдня спыніўся на малой радзіме. І куды ж без фізічных нагрузак і працы? Гэтай раніцай па звычцы сек дровы. Але не проста так, а з сэнсам, яшчэ і турбуючыся пра еўрапейцаў, якія замярзаюць. 

Калі сур'ёзна 500, 400, 300 працэнтаў падаражэння  - гэта яшчэ нават не найвышэйшыя цэны для Еўропы. Бо спотавы рынак, на якім сядзіць уся энергасістэма ЕС, працуе як біржа. Гэта не па правілах доўгатэрміновых кантрактаў: дамовіліся, вызначылі цану і бяром. На рынку тое, што сёння каштуе 200 долараў, заўтра можа быць у тры разы даражэйшае. Да такога стылю закупак еўрапейская энергасістэма прыйшла ўсяго 18 гадоў таму, не так даўно, па палітычных матывах, якія ў доўгатэрміновай перспектыве прывялі да таго, што еўрапейцы вярнуліся да класікі - дроў. Кацярына Круталевіч працягне (відэа).