Пачынаецца афіцыйны візіт Лукашэнкі ў краіны Афрыкі

9 декабря 2023
З 9 снежня пачынаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў афрыканскія краіны. У рамках візіту Аляксандр Лукашэнка наведае шэраг краін Афрыканскага кантынента, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.

Работа перш за ўсё будзе накіравана на інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння па ўсіх узаемавыгадных напрамках.

Гэты візіт будзе з'яўляцца працягам мэтанакіраванай работы па наладжванні трывалых сувязяў Беларусі з краінамі Афрыканскага кантынента. Створаныя база і напрацоўкі будуць выкарыстоўвацца ў супрацоўніцтве і з іншымі дзяржавамі Афрыкі.