Пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет

19 февраля 2020
Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет. Борт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Каіра. Ля трапа Аляксандра Лукашэнку сустрэў міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў арабскай рэспублікі, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны Сяргей Цярэнцьеў. 

Са сваім егіпецкім калегам Прэзідэнт сустрэнецца ўжо сёння. Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі абмяркуюць рэалізацыю пагадненняў, дасягнутых у Мінску ўлетку мінулага года. Размова пойдзе не толькі аб эканоміцы, але і аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі. Чакаецца, што па выніках перамоў Беларусь і Егіпет падпішуць некалькі двухбаковых дакументаў.