Прэзідэнт Беларусі ўчора прыбыў у Пакістан з афіцыйным візітам

5 октября 2016

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф умовіліся падчас сустрэчы ў Ісламабадзе. Прэзідэнт Беларусі ўчора прыбыў у Пакістан з афіцыйным візітам. Перамовы пачаліся з яркай цырымоніі ў рэзідэнцыі прэм'ер-міністра ісламскай рэспублікі. Наваз Шарыф цёпла павітаў Аляксандра Лукашэнку.

Дывановая дарожка, рота ганаровай варты і гімны дзвюх краін. Прэзідэнта Беларусі вітаюць як самага дарагога госця. Нагадаем, мінулы год у адносінах краін стаў пераломным. Менавіта ў маі 2015 першы ў гісторыі афіцыйны візіт нашага Прэзідэнта ў Пакістан адзначыў пачатак сур'ёзнага палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні. З візітам у Мінск не марудзіў і Наваз Шарыф, які прыляцеў у Беларусь ужо праз два з паловай месяцы пасля сустрэчы ў Ісламабадзе. А гэта значыць, цікавасць да Беларусі вялікая.

Цікава, але ў палітыкаў нават гальштукі ў тон. Адценні сіняга, як сцвярджаюць спецыялісты, - сімвал даверу і надзейнасці. Зрэшты, менавіта такі тон лідары задалі і перамовам. Нават нягледзячы на фармат без прэсы з гутарцы першых асоб зразумела: паміж краінамі няма закрытых тэм. Пасля да перамоў далучыліся члены дэлегацый. Ужо ў пашыраным фармаце бакі працягнулі абмеркаванне супрацоўніцтва. У прыватнасці, у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, адукацыі, мытнага і банкаўскага супрацоўніцтва і шматлікіх іншых. Вынікам перамоў стаў вялікі партфель падпісаных міжнародных дакументаў. Галоўны з іх - сумесная заява лідараў. У ім Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф пацвярджаюць імкненне сваіх краін паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферах. У прыватнасці, Беларусь і Пакістан маюць намер выходзіць на цесную кааперацыю з трэцімі краінамі - пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы.

Бакамі падпісана паўтара дзясятка дакументаў. Сярод іх - дамоўленасці ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, у сферы транспарту падпісана пагадненне паміж урадамі краін аб паветранай сувязі. Падрабязнасці афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан ужо ў наступных выпусках навін.