Дзяржаўная бяспека і суверэнітэт краіны
Менавіта гэтыя тэмы падняў сёння Прэзідэнт на рабочай сустрэчы са старшынёй КДБ. Няпросты час і знешнія выклікі, якія Кіраўнік дзяржавы вобразна параўнаў з вятрамі, патрабуюць ад улады ў цэлым і камітэта ў прыватнасці прадухіляць агрэсію, адкуль бы яна ні зыходзіла. А калі запатрабуецца, то аператыўна і адэкватна адказваць на інтэрвенцыі. Будзь яны палітычнымі, эканамічнымі або інфармацыйнымі. На коне - суверэнітэт краіны.Прэзідэнт падкрэсліў: грамадзянскае супрацьстаянне ў Беларусі на ўзор Украіны або Арменіі немагчыма. Па-першае, у асяроддзі апанентаў няма сваіх Пашынянаў і Зяленскіх, людзей таленавітых і патрыятычных. Па-другое, беларускае грамадства не дапусціць здачы нацыянальных інтарэсаў і набытку краіны за капейкі. Нарэшце, улада гатовая забяспечыць захаванне законнасці ў краіне. Напрыклад, для перадвыбарнай агітацыі традыцыйна ствараюцца пляцоўкі для дыскусіі, і ўлада максімальна ліберальна падыходзіць да іх правядзення. Выключэнне адно: правакацыі і грубае парушэнне закона.
Для дзяржбяспекі без сюрпрызаў
У адкрытай для прэсы частцы дакладу старшыня КДБ падкрэсліў: нічога нечаканага ў сучаснай карціне бяспекі няма. Усе захады ў бок Беларусі былі пралічаныя загадзя.Палітычная кампанія ў Беларусі праходзіць у самых складаных знешніх абставінах за апошнюю чвэрць стагоддзя мінімум. Пандэмія і закрытыя межы. Эканамічны крызіс, які, судзячы па беспрацоўі ў Расіі, Еўрасаюзе, ЗША і Лацінскай Амерыцы, ужо пачаўся і перасягне ў наступствах дэпрэсію дзесяцігадовай даўнасці. Не варта не зважаць і на палітычную барацьбу ў нашых суседзяў і далёкіх партнёраў. На жаль, але ў сусветнай палітыцы прынята экспартаваць унутраны хаос вонкі. У гэтым сёння зацікаўленыя эліты як з Усходу, так і з Захаду. Зноў жа вобразна такія "сусветныя трэнды" Прэзідэнт заве пандэміямі, намякаючы на глабальнасць парушэнняў і чужых інтарэсаў.