Лукашэнка: БДУІР выпускае ўнікальных спецыялістаў у галіне радыётэхнікі, прыборабудавання, інфармацыйных сістэм

15 марта 2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі з 60-годдзем ВНУ. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

"Створаны ў гады імклівага развіцця навукі і тэхнікі Мінскі радыётэхнічны інстытут дасягнуў бліскучых вынікаў у сферы электронікі, актыўна спрыяў інфарматызацыі народнай гаспадаркі Савецкага Саюза", - гаворыцца ў віншаванні.
"І сёння БДУІР з'яўляецца гонарам Беларусі. Укараняючы найноўшыя падыходы да навучання і выхавання, установа штогод выпускае ўнікальных спецыялістаў у галіне радыётэхнікі, прыборабудавання, інфармацыйных сістэм, уносіць важкі ўклад у лічбавае развіццё і забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту краіны", - канстатаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў членам калектыву БДУІР поспехаў у рэалізацыі намечаных мэт, здароўя, шчасця і дабрабыту.