На палігоне Алабіна стартавалі Армейскія гульні - 2016

30 июля 2016

Падмаскоўны палігон Алабіна, дзе напярэдадні завяршыўся чэмпіянат свету па парашутным спорце, зараз ужо пляцоўка для яшчэ адных маштабных спаборніцтваў. Тут стартавалі Армейскія гульні - 2016. Гэтым разам яны сабралі больш як 3 тысячы ваенных прафесіяналаў з 20 армій свету. Беларуская каманда -- адна з самых масавых - каля 200 чалавек. І адна з самых дасведчаных - летась стала бронзавым прызёрам гульняў. Духам ваеннай алімпіяды зарадзілася і Дар'я Белавусава-Пятроўская (відэа).