Крэдытныя рэсурсы павінны накіроўвацца выключна на акупныя праекты

25 августа 2014
Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні выкарыстання кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

Неаднаразовыя сустрэчы на вышэйшым узроўні і сяброўства лідараў Беларусі і Кітая заклалі добрую аснову для стратэгічнага партнёрства. Апошнія гады палітычны партнёр стаў нашым стратэгічным інвестарам. Маштаб заяўленых Кітаем праектаў у Беларусі ацэньваецца амаль у 18 мільярдаў долараў. У сферу кітайскіх інтарэсаў у нашай краіне ўваходзяць практычна ўсе галіны эканомікі, а таксама банкаўскі сектар. Звяртаючыся да прысутных на нарадзе Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы пачуць, як асвойваюцца гэтыя сродкі і якія праекты рэалізуюцца.

Па даручэнні Прэзідэнта Камітэт дзяржкантролю ацаніў працу прадпрыемстваў, мадэрнізаваных з прыцягненнем кітайскіх крэдытаў. Традыцыйныя ўмовы фінансавання ўвязаны з абавязкам нашай краіны выкарыстоўваць пастаўкі кітайскага абсталявання і паслугі кітайскіх спецыялістаў.