У Гродне да юбілею Перамогі абнавілі Курган Славы

9 мая 2015

Як змяніўся мемарыял і што асаблівага падрыхтавалі да свята арганізатары ўрачыстасцяў – даведаемся ў нашага ўласнага карэспандэнта Дзмітрыя Смірнова. Са святам! У Гродне сёння асноўныя ўрачыстасці праходзяць на знакавай пляцоўцы - мемарыяле "Курган Славы". Да юбілейнай даты - 70-годдзя Вялікай Перамогі - тут правялі маштабную рэканструкцыю.

Акрамя абнаўлення самой тэрыторыі комплексу, істотна пашырылі гарадскі музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам. Зараз тут дзясяткі экспанатаў. У тым ліку і пасляваенных гадоў.

Ля Кургана Славы прайшоў і парад войскаў Гродзенскага гарнізона. Самы маштабны - па цэнтральным праспекце горада праехала каля 100 адзінак ваеннай тэхнікі. Дарэчы, гараджане і госці маглі бачыць як рэтра-мадэлі, так і сучасныя баявыя машыны.

Дарэчы, некаторыя мадэлі ваеннай тэхнікі пасля парада перамясцілі ў цэнтр горада - так што кожны змог разгледзець усе дэталі зблізку. Самыя маленькія гараджане ўжо ацанілі такую ідэю арганізатараў.

Сёння ж у Гродне з'явілася і новая традыцыя. Званы праваслаўных храмаў горада 15-хвілінным звонам ушанавалі памяць усіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.