Комплекснае развіццё Мінска - тэма нарады ў Прэзідэнта

20 мая 2021
Комплекснае развіццё Мінска абмяркоўваюць гэтымі хвілінамі ў Палацы Незалежнасці. Аднак у святле ўчарашняга трагічнага здарэння ў Баранавічах нараду пачалі з хвіліны маўчання па загінуўшых лётчыках. 

Прэзідэнту далажылі аб ходзе расследавання крушэння самалёта 

З самай раніцы (яшчэ да сустрэчы з уладамі горада) аб ходзе расследавання крушэння самалёта Прэзідэнту далажыў Дзяржсакратар Савета бяспекі. Важна максімальна інфармаваць людзей аб тым, што адбылося, не дапусціць абраз і гідкіх каментарыяў на адрас загінуўшых герояў, якія цаной свайго жыцця выратавалі дзясяткі людзей, а таксама дапамагчы іх сем'ям! Такую задачу ставіць Аляксандр Лукашэнка. 

Сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычная абстаноўка, інвестпраекты 

Нарада ў Палацы Незалежнасці ў пашыраным фармаце: за адным сталом мэр, памочнік Прэзідэнта і абодва ўпаўнаважаныя па Мінску, а таксама кіраўнікі адміністрацый горада. На парадку - сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычная абстаноўка, рэалізацыя найважнейшых інвестпраектаў і перспектывы развіцця сталіцы. Асобна спыніліся на тэмпах росту насельніцтва ў Мінску: ужо перавышаная планка ў 2 млн жыхароў, што не лепшым чынам уплывае і на экалогію, і на камфорт жыцця ў сталіцы. Разам з тым, колькасць занятых у эканоміцы, насупраць, зніжаецца. Гэта не тая тэндэнцыя, адзначыў кіраўнік дзяржавы, якую хацелася б замацоўваць. Даручыў Аляксандр Лукашэнка таксама разабрацца з шэрагам інвестпраектаў: напрыклад, з "Газпрам трансгаз", дзе не выконваюцца дамоўленасці, і шэрагам аб'ектаў Ракаўскага прадмесця. 

Падрабязнасці ў наступных выпусках.