Як трапіць на УНС і што стане з партыямі Беларусі? Змяненні законапраектаў абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

13 декабря 2022

Дапрацаваныя законапраекты "Аб Усебеларускім народным сходзе" і "Аб палітычных партыях" сёння абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі першы дакумент пасля экспертнага прайшоў шырокае грамадскае абмеркаванне. Усе канструктыўныя прапановы ўлічаны і знайшлі адлюстраванне ў абноўленым варыянце. Вызначана. За УНС - стратэгія, як будзе развівацца краіна на перспектыву. Таксама пры ўзнікненні спрэчных пытанняў сход становіцца стабілізатарам для грамадства. Дэлегаты (а яны прадставяць абсалютна ўсе сферы) павінны прымаць рашэнні па найважнейшых пытаннях дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На гэта звярнуў асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы.

І грамадства павінна разумець важны момант. Сход хоць і прымае стратэгічныя рашэнні, але не мае права ўмешвацца ў дзейнасць іншых органаў, падмяняць або выконваць іх функцыі.

За УНС выключна глабальныя задачы. І гэта дакладна не значыць, што можна "драбніць" і вешаць на плечы народнага веча яшчэ і рознага роду звароты і просьбы, напрыклад, узроўню выязных прыёмаў грамадзян.

Таксама дапрацаваны і асобныя палажэнні закона "Аб палітычных партыях". Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя з іх, якія адпавядаюць асноўным прынцыпам нашай унутранай палітыкі. Ілона Красуцкая распавяла падрабязна пра вынікі працы над найважнейшымі дакументамі (відэа).