Кадры вырашаюць усё - Лукашэнка пазначыў задачы для новых кіраўнікоў у самых розных сферах

28 июля 2023

Рэагаваць на звароты людзей з нагоды ЖКГ, займацца лагістыкай, прасоўваць прадукцыю нашых прадпрыемстваў, паднімаць на новы ўзровень Віцебскі рэгіён. Такія задачы сёння акрэсліў Аляксандр Лукашэнка для прызначаных кіраўнікоў у самых розных сферах. Па выніках кадравай пятніцы ў Прэзідэнта - у краіне два новыя міністры, памочнік па Віцебскай вобласці, рэктар Брэсцкай ВНУ, кіраўнік "Беларусьфільма" і кіраўнікі такіх прадпрыемстваў як "Нафтан", "Светлагорск-Хімвалакно", Аршанскі льнокамбінат і "Агат". У кожнага кіраўніка свая важная вотчына.

Прымаючы кадравыя рашэнні, наш Прэзідэнт чакае дзейснай працы ад усіх. Наталля Брэвус прадоўжыць (падрабязнасці ў відэа).