З украінскіх падзей абавязкова варта атрымаць урокі

13 марта 2014

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі на пасяджэнні Савета Бяспекі, Прэзідэнт не хавае і адначасова падкрэслівае: у Беларусі ўкраінскі сцэнарый немагчымы.


Яшчэ адна найважнейшая заява Кіраўніка дзяржавы па выніках Савета Бяспекі.


Мы не збіраемся быць ініцыятарамі эскалацыі нейкіх працэсаў у сувязі з украінскімі падзеямі і супрацьстаяннем Захаду, ЗША з аднаго боку і Расіі - з іншага боку. Мы будзем дакладна ахоўваць інтарэсы нашай дзяржавы і нашых сяброў і суседзяў, нашых саюзнікаў.


Цяперашні канфлікт як ніколі востра ўспрымаецца ў Беларусі, паколькі адбываецца фактычна ля нашых граніц. Гэта ўжо, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, не Сірыя, не Лівія і не Ірак. Таму, сказаў Аляксандр Лукашэнка, мы павінны на гэта рэагаваць. Але рэагаваць абсалютна адэкватна… Нам няма чаго аб'яўляць тут мабілізацыю і прыводзіць у боегатоўнасць усе нашы Узброеныя Сілы… Але на такі момант у нас ёсць па плане адэкватны адказ.


Дадатковыя сілы ВПС будуць размешчаныя ў нашай краіне ў рамках сумесных вучэнняў, а таксама другога этапу праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта на пасяджэнні Савета Бяспекі краіны паведамілі Юрый Жадобін і Дзяржсакратар Савета Бяспекі Аляксандр Мяжуеў.