Інтэрнэт-карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць выступленне Аляксандра Лукашэнкі на саміце ў Дубаі

2 декабря 2023

У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць яркую прамову беларускага лідара на саміце ў Дубаі. Сваімі эмоцыямі людзі дзеляцца ў шматлікіх каментарыях. Карыстальнікі з Беларусі пішуць пра гонар за сваю краіну і яе Прэзідэнта. З іншых дзяржаў віншуюць беларусаў з правільным гістарычным выбарам і заклікаюць сусветных лідараў браць прыклад з Аляксандра Лукашэнкі.

Не абышлі ўвагай выступленне кіраўніка Беларусі і замежныя СМІ. Асабліва адзначаючы рашучы заклік Прэзідэнта перанакіраваць рэсурсы з фінансавання ваенных канфліктаў на рашэнне глабальных задач па барацьбе са змяненнямі клімату.