Інфармацыйны 2022-гі стартаваў з вялікага інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі вядомаму расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву

6 февраля 2022

1 лютага надышоў Новы год паводле кітайскага календара. Так супала, што на тыдні для нас, журналістаў, пачаўся і год "медыйны". Інфармацыйны 2022-гі стартаваў з вялікага інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі вядомаму расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву. Мяркуючы па рыторыцы і настроі апошняга, для яго гэта была чаканая падзея. Закранулі ў размове нямала вострых тэм: Салаўёў вядомы напорам і часам правакацыйнасцю. 

Але Аляксандр Лукашэнка ў сваёй манеры, хай жорстка, але прама адказваў на ўсе пытанні. Аб уроках 2020-га, аб сябрах і суседзях, аб здрадзе, аб бяспецы і аб верагоднасці вайны. У эфіры і ў Сетцы ўжо ёсць цікавыя фрагменты, але нітка гутаркі плялася так тонка, што мы раім паглядзець усё цалкам. Тэлеверсія размовы будзе ў інтэрнэце заўтра, і ўжо заўтра ўвечар адразу пасля "Панарамы" ў эфіры "Беларусь 1". А пакуль аб тым, што цікавага прагучала. Лічыце гэта нашым тызерам!