Дзяржаўную інвестпраграму на 2018 год зацвердзіў Прэзідэнт Беларусі

2 февраля 2018

У яе ўключаны 101 аб'ект. На ўзвядзенне і завяршэнне будаўніцтва накіруюць амаль 340 мільёнаў рублёў. Прадугледжваецца, што ўвядуць у эксплуатацыю 36 аб'ектаў.

У прыватнасці, будзе пачата фінансаванне будаўніцтва дзіцячага сада, сярэдняй школы, а таксама дома дзіцячай творчасці і шматфункцыянальнага спарткомплексу ў Астраўцы.

Акрамя таго, у праграме мост цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Зараз рыхтуецца праект яго аднаўлення.