Галоўныя пытанні беларускаму народу прагучалі ў Пасланні Прэзідэнта - будучыня нашай краіны, мір і бяспека

29 января 2022

Ці гатовы беларусы плаціць за абараназдольнасць краіны, за суверэнітэт і незалежнасць? Быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе? Тры пытанні беларускаму народу прагучалі напярэдадні ў Пасланні Прэзідэнта.

Прэзідэнт аб магчымасці вайны і абароне незалежнасці

Міру хочуць усе, але, каб не дапусціць войны, патрэбныя моцная, падрыхтаваная армія, магутнае ўзбраенне. На ўмацаванне абараназдольнасці, нацыянальнай бяспекі і будзе накіравана Беларусь. Прэзідэнт таксама адказаў на пытанне, што хвалюе ўсіх беларусаў: пры якіх акалічнасцях магчымая вайна? Захад спрабуе зрабіць з нашай дзяржавы агрэсара, але мы будзем настойлівымі на шляху да міру.

А. Лукашэнка: Прыйшла пара абараніць сваю незалежнасць

Мір - абсалютная каштоўнасць для беларусаў, і нам трэба захаваць яго. На планеце ж ідзе перадзел рынкаў. У асобных дзяржаў вельмі шмат амбіцый і прэтэнзій на сусветнае панаванне. Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да краін, якія спрабуюць развязаць вайну.

Міграцыйны крызіс як бумеранг ад дзеянняў заходніх палітыкаў. Пандэмія і ўзбагачэнне асобных краін на здароўі грамадзян. У Пасланні прагучаў шэраг вострых тэм. Адна з іх - санкцыі, якія Прэзідэнт назваў інквізіцыяй і элементам гібрыднай вайны. Беларусь жа прадоўжыць умацоўваць сваю эканоміку, развіваць сацыяльную дзяржаву, працаваць над захаваннем гістарычнай памяці - над тым, каб ніхто не меў права перапісваць гераічную гісторыю народа. Пасланне атрымалася па-сапраўднаму насычаным. А дыялог, які адбыўся пасля, - канструктыўным. Кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў.