Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з жыхарамі Клімавіч

25 апреля 2014

У рамках рабочай паездкі - і гэта таксама ўжо традыцыя - Прэзідэнт заўсёды мае зносіны з людзьмі. Сёння - па завяршэнні нарады - Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з жыхарамі Клімавіч. Адкрыта і шчыра адказаў на ўсе пытанні.


Расказвае Сяргей Гусачэнка: Усяго некалькі дзён назад Прэзідэнт звярнуўся з Пасланнем да парламента і беларускага народа. Выступленне ў Авальнай зале доўжылася больш за чатыры гадзіны і закранула актуальныя тэмы жыцця краіны і грамадства. Тады пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы маглі дэпутаты, - чым актыўна скарысталіся, - сёння спытаццца пра надзённае, пра перспектывы развіцця, а, быць можа, пра тое, што набалела, мелі магчымасць простыя жыхары. Прэзідэнт выйшаў да насельніцтва і выказаў гатоўнасць адказаць на любыя пытанні: як заўсёды адкрыта і без купюр.


На гербе і горада і раёна - залатая пчала на блакітным фоне. Сімволіка - у знак багацця мёдам, - у раёне традыцыйна шмат пчальнікоў, аднак мясцовыя жыхары з усмешкай звязваюць малюнак яшчэ і з уласнай працавітасцю. Зрэшты, сёння ў Клімавічах справы на некаторы час прыйшлося адкласці ў бок. Прыезд Прэзідэнта ў горад - падзея неардынарная, і тысячы людзей сабраліся на цэнтральнай плошчы, каб пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы.


Ветэран працы Мікалай Мікалаевіч на сустрэчу прыйшоў загадзя. Геолаг па адукацыі і прафесіі, ён жыве ў Клімавічах не першы дзясятак гадоў. Гаворыць, развіццё чарнобыльскіх рэгіёнаў і малых гарадоў у цэлым - тэма, якая не павінна заставацца без увагі, як дзяржавы, так і саміх жыхароў.


Двое сыноў зараз жывуць ва Украіне, ды і сам Днепрапятроўску аддаў 26 гадоў. І нават чарнобыльскую трагедыю сустрэў там. І абсалютна зразумела, што іншае пытанне ён проста не мог задаць Прэзідэнту. Аб падзеях у суседняй краіне і дапамозе, якую Беларусь можа прапанаваць ахопленай хваляваннямі Украіне.


Наступнае пытанне ад пакалення маладзейшага. Але тэма такая ж сур'ёзная, у тым ліку на фоне суседняй краіны: чаму стала модна перапісваць старонкі гісторыі і забываць, да прыкладу, падзеі Вялікай Айчыннай?


Прадстаўнікі мясцовай сістэмы аховы здароўя цікавяцца: ці будзе дзяржава і надалей надаваць пільную ўвагу дадзенай сферы? Прэзідэнт адзначыў: самыя вялікія сродкі ў ахову здароўя дзяржава ўклала менавіта ў чарнобыльскіх рэгіёнах. І з ліку прыярытэтных - кірунак не знікне.


Да насельніцтва Кіраўнік дзяржавы выйшаў пасля 2-гадзіннай нарады, прысвечанай перспектывам чарнобыльскіх рэгіёнаў. Гаворачы аб эканоміцы, Прэзідэнт яшчэ раз падкрэслівае: развіццём Клімавіцкага раёна вельмі незадаволены. Мабыць, упершыню за доўгія гады. У найбліжэйшы час будзе распрацавана комплексная праграма па развіцці паўднёваўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. У іх патэнцыял дзяржава мае намер укласці сродкі, але і аддачы патрабуе ад кожнага жыхара.


Мясцовыя жыхары падзякавалі Прэзідэнту за прыезд і падарылі на памяць сувенір у выглядзе сімволікі горада. Горада, які ў найбліжэйшыя гады павінен радаваць не толькі добрым надвор'ем, але і светлымі перспектывамі.