Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі В'етнама

26 ноября 2014

Пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных вытворчасцяў, супрацоўніцтва ў адукацыі і сферы высокіх тэхналогій. В'етнам можа стаць плацдармам для прасоўвання эканамічных інтарэсаў Беларусі ў Паўднёва-ўсходняй Азіі. Аб гэтым сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонгам. Дыпламатычным адносінам нашых краін больш чым 20 гадоў. Беларусь і В'етнам аднагалосныя ў пытаннях сусветнай палітыкі. Паспяхова ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных арганізацый. Але, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве яшчэ шмат нявыкарыстаных рэзерваў.


За 9 месяцаў года тавараабарот Беларусі і В'етнама склаў больш як 125 мільёнаў долараў. Наша краіна экспартуе калійныя ўгнаенні, грузавую і кар'ерную тэхніку, прадукцыю з металу. У сваю чаргу, В'етнам пастаўляе ў Беларусь морапрадукты, рыс, натуральны каўчук, садавіну, гарбату і каву.